Воблачны правайдар ActiveCloud распачынае маштабную падтрымку беларускамоўнага бізнесу

Воблачны правайдар ActiveCloud распачынае маштабную падтрымку беларускамоўнага бізнесу

05.05.2021


У дзень нацыянальнай даменнай зоны .BY воблачны правайдар і рэгістратар даменных імёнаў ActiveCloud запускае важкую праграму падтрымкі нацыянальна арыентаванага бізнесу.

04_699.jpg

Правайдар прапануе зніжкі да 50% на воблачны і віртуальны хостынг тым кліентам, якія выступаюць за захаванне нацыянальнай тоеснасці і пашыраюць ужыванне беларускай мовы.

CEO ActiveCloud Павел Ганчар так пракаментаваў запуск праграмы:

“Часам для зруху добрай справы дастатковы невялікі штуршок. Няхай бы гэтая наша ініцыятыва сталася такім для бізнесаў, якія даўно збіраліся лакалізаваць свае вэб-рэсурсы, але адкладалі да панядзелка. А сёння ўжо аўторак, спадарства!

Умовы праграмы падтрымкі беларускамоўнага бізнесу:

Узяць удзел у праграме могуць праекты ў даменных зонах .BY і .БЕЛ пры ўмове, калі яны публікуюць матэрыялы па-беларуску (стварылі беларускамоўную версію сайта).

Для ўдзелу ў праграме дасылайце заяўкі з пазнакай «Праграма падтрымкі беларускамоўнага бізнесу ActiveBelarus» на e-mail: sales@activecloud.by.

Шануй сваё разам з ActiveCloud!

 


Вернуться к списку новостей

ОРГАНИЗОВАТЬ ТЕНДЕР
Вы выбрали для тендера
Наверх