Кейс: Як агенцтву нерухомасці прыцягнуць новых кліентаў
Кейс: Як агенцтву нерухомасці прыцягнуць новых кліентаў
29.09.2016
Кароткае апісанне: Распрацоўка сайта для Гродзенскага дзяржаўнага агенцтва нерухомасці.
Распрацоўшчык: Студыя «Іквадарт».
Тып праекта: Распрацоўка пасадачнай старонкі
Апісанне бізнесу заказчыка, рыначнай сітуацыі, канкурэнтнага асяроддзя
Перад пачаткам распрацоўкі аналізуем інфармацыю аб заказчыку і яго паслугах.
Высвятляем, што прасоўванне паслуг кампаніі ў інтэрнэце зводзіцца да размяшчэння ў каталогах і на сайтах аб'яў інфармацыі аб аб'ектах нерухомасці, якія прадаюцца. Свайго сайта ў агенцтва няма.
Пры гэтым, пасля размовы з заказчыкам, даведваемся, што агенцтва ў першую чаргу зарабляе на кліентах, якія прадаюць нерухомасць, а не купляюць. Аказваецца, яны губляюць у інтэрнэце значную частку «цікавых» кліентаў!
Мэты і задачы праекта
Вырашаем распрацаваць для агенцтва сайт, галоўнай мэтай якога будзе прыцягванне лідаў, якія жадаюць прадаць нерухомасць. Адказваемся ад размяшчэння каталога аб’ектаў на сайце і спыняемся на фармаце пасадачнай старонкі, якая будзе эфектыўна генерыраваць заказы.
Фарміруем задачы сайта:
-
у простай і зручнай форме расказаць наведвальнікам пра агенцтва і яго паслугі. Сфарміраваць вобраз надзейнай кампаніі;
-
вылучыць кампанію на фоне канкурэнтаў;
-
падрабязна апісаць працэс супрацоўніцтва агенцтва і кліента;
-
стымуляваць наведвальніка звярнуцца да агенцтва для далейшай сувязі.
Рэалізацыя праекта
Выкарыстоўваем інфармацыю, якую мы атрымалі на этапе аналізу, для праектавання інтэрфейсу сайта.
Распрацоўка лагатыпа
У кліента не было фірмовага стылю. Таму перад этапам дызайну падбіраем фірмовыя колеры і распрацоўваем для агенцтва лагатып.
У лагатыпе сумясцілі вобразы шматпавярховага жылога дома і дзелавога дакумента. Атрымалася лаканічна адлюстраваць сутнасць працы рыелтарскага агенцтва.
Было важна сфарміраваць вобраз надзейнай кампаніі і падкрэсліць яе прафесійны падыход да працы. Таму ў якасці асноўнага колеру выбралі халодны сіні. Таксама дабавілі жоўта-аранжавы колер, які асацыіруецца з утульнасцю і добразычлівасцю.
Дызайн
У аснову колеравай гамы дызайну сайта ляглі колеры лагатыпа.
На першым экране размяшчаецца загаловак, дзякуючы якому наведвальнік адразу разумее, чым займаецца агенцтва. Пад загалоўкам – кнопка з закліканнем атрымаць бясплатную кансультацыю па пытанням здзелак з нерухомасцю. Пры кліке на кнопку наведвальніку прапаноўваецца запоўніць простую форму з двума абавязковымі палямі.
Таксама на першым экране паказалі канкурэнтныя перавагі кампаніі.
У другім блоку размяшчаецца кароткае апісанне паслуг агенцтва. Тут жа патэнцыяльнаму кліенту прапаноўваецца звязацца са спецыялістам кампаніі праз форму зваротнай сувязі.
Паказваем, як будзе адбывацца супрацоўніцтва рыелтарскага агенцтва з кліентам. Для кожнага этапа працэса адмалёўваем сваю контурную іконку.
Праца з чужаземцамі і іншагароднімі з’яўляецца канкурэнтнай перавагай агенцтва. Таму дабаўляем на сайт блок, у якім апісваем асноўныя нюансы супрацоўніцтва кампаніі з кліентамі, якія пражываюць за межамі Гродна ці Беларусі. У меню вылучаем адпаведны пункт. Дабаўляем кнопку, якая заклікае наведвальніка звязацца са спецыялістам агенцтва для больш падрабязнай кансультацыі.
Сайтам зручна карыстацца з любой прылады, таму што ён адаптыўны
Вынікі
Канверсія сайта – 3,3% (пры гэтым улічаны толькі тыя выпадкі, калі карыстальнікі аддавалі перавагу такому спосабу сувязі, як адпраўка формы, а не тэлефонны званок ці наведванне офіса).
Сайт акупіўся за 2 месяца.
З красавіка 2016 года мы прасоўваем сайт пры дапамозе кантэкстнай рэкламы. Гэта дазволіла павялічыць колькасць заявак з сайта ў месяц у сярэднім на 30%.
Пры гэтым паказчык клікабельнасці рэкламных аб’яў складае 13%, канверсія ў лід – 3,5%, канверсія ліда ў кліента – 40%.
Сайт праекта: www.kvaterra.by
Каманда, якая працавала над праектам:
Андрэй Гаўрылаў — дызайн;
Андрэй Ярмак — франтэнд (HTML вёрстка);
Аляксандр Яшкін — бэкэнд;
Глеб Койпіш — кіраўніцтва праектам.
Вернуться к списку новостей