ActiveCloud падтрымаў ініцыятыву ispmanager па перакладзе панэлі кіравання на беларускую мову

ActiveCloud падтрымаў ініцыятыву ispmanager па перакладзе панэлі кіравання на беларускую мову

02.02.2023


Новая функцыя стала даступнай карыстальнікам з 31 студзеня 2023 г.

Беларуская мова родная больш як для 60% насельніцтва Рэспублікі Беларусь, амаль тры мільёны чалавек карыстаецца ёй актыўна.

_699.png

Кампанія ispmanager, чыё праграмнае забеспячэнне прадстаўлена ў 150 краінах свету, вырашыла зрабіць падарунак сваім кліентам і партнёрам у Рэспубліцы Беларусь, дадаўшы нацыянальную мову ў панэль кіравання. Дадзенае рашэнне супала па часе з трэндам на пашырэнне лінейкі праграмных прадуктаў і тэхналагічных рашэнняў на беларускай мове, а таксама ростам яе папулярнасці сярод розных аўдыторый, уключна з прафесійнымі. Па ацэнках ispmanager, дастаткова шмат распрацоўшчыкаў, сістэмных адміністратараў і іншых IT-спецыялістаў ужо аддаюць перавагу камунікацыі на роднай мове, і гэта тэндэнцыя будзе ўзмацняцца.

Кампанія ispmanager стала першай сярод распрацоўшчыкаў хостынг-панэляў, што дадала ў прадукт падтрымку беларускай мовы ў прафесійным перакладзе. Рэалізацыя ініцыятывы ispmanager патрабавала намаганняў не толькі перакладчыкаў, але і тэхнічных спецыялістаў ActiveCloud, якія дапамагалі з лакалізацыяй спецыяльнай тэрміналогіі для беларускамоўных кліентаў.

“Зрабіць так, каб панэль загаварыла па-беларуску – гэта толькі палова справы, важна падтрымліваць актуальны лінгвістычны ўзровень. Мова – жывая і складаная сістэма, якая пастаянна развіваецца. Вось чаму так важна атрымліваць зваротную сувязь ад карыстальнікаў, рэгулярна адсочваць і абнаўляць усе змены ў тэрміналогіі і пісьменна адаптаваць міжнародную лексіку. Гэта культуралагічная задача, але яе рэалізацыя дазваляе IT-спецыялістам эфектыўна адказваць на прафесійныя выклікі”, − упэўнена Антаніна Якубік, кіраўнік маркетынгу ActiveCloud by Softline.

Адсочваць рэакцыю беларускамоўнай аўдыторыі дапамогуць прадуктовыя метрыкі, якія добра сябе зарэкамендавалі і дазваляюць вызначаць папулярнасць разнастайных абнаўленняў. У планах ispmanager выяўленне колькасці карыстальнікаў, якія паспрабуюць функцыянал беларускай мовы, а таксама ўплыву новай опцыі на з’яўленне новых карыстальнікаў, дынаміку іх далучэння і ўвогуле на лаяльнасць і камфорт кліентаў.

“IT-рынак у Рэспубліцы Беларусь паказвае рост, і для нас важна падтрымаць гэтую тэндэнцыю доўгатэрміновымі інвестыцыямі на развіццё беларускай мовы. У сваіх дзеяннях мы заўсёды зыходзім з інтарэсаў нашых кліентаў і партнёраў. Сёння мы ўдзельнічаем у станаўленні прафесійнай беларускай мовы для рынкаў cloud і хостынга, бо перакананыя ў важнасці гэтай працы для нашых карыстальнікаў. І хаця рашэнне гуманітарных задач не ўваходзіць у лік асноўных функцый нашай кампаніі, але гэта дазваляе нам адсочваць і падтрымліваць актуальныя для карыстальнікаў трэнды”, − адзначае Максім Даруліс, камерцыйны дырэктар ispmanager.

Пераклад панэлі кіравання на іншыя мовы становіцца стратэгічным накірункам для ispmanager. Кампанія плануе працягнуць дадзеную працу ў інтарэсах сваіх кліентаў у іншых краінах.


Вернуться к списку новостей

ОРГАНИЗОВАТЬ ТЕНДЕР
Вы выбрали для тендера
Наверх