Кейс: распрацоўка прома-сайта для гандлёвай маркі беларускага спартыўнага харчавання PROспорт
Кейс: распрацоўка прома-сайта для гандлёвай маркі беларускага спартыўнага харчавання PROспорт
12.05.2017
Студыя «Іквадарт» распрацавала сайт для прасоўвання гандлёвай маркі беларускага спартыўнага харчавання PROспорт.
PROспорт – гандлёвая марка спартыўнага харчавання ад Бярозаўскага сырадзельнага камбіната. На момант распрацоўкі сайта пад гандлёвай маркай выпускаўся толькі адзін прадукт – канцэнтрат напітку «Атлет-С».
Прасоўваць новы прадукт у інтэрнэце прадпрыемства вырашыла з дапамогай прома-сайта гандлёвай маркі.
Разам з заказчыкам фарміруем задачы будучага сайта:
- выгадна прэзентаваць прадукт «Атлет-С»;
- зацікавіць канчатковых спажыўцоў у набыцці спартыўнага харчавання PROспорт;
- зацікавіць аптовых пакупнікоў у супрацоўніцтве;
- забяспечыць інфармацыйную падтрымку партнёрам
Аналітыка
На этапе аналітыкі вывучаем прадукт, яго моцныя і слабыя бакі ў параўнанні з канкурэнтамі, аналізуем мэтавую аўдыторыю.
Высвятляем, што ў спартыўнага харчавання «Атлет-С» ёсць шэраг пераваг:
- колькасць бялка вышэй у параўнанні з аналагічнымі прадуктамі беларускіх канкурэнтаў;
- цана ніжэй у параўнанні з прадуктамі замежных вытворцаў;
- прадукт натуральны і карысны для здароўя.
Праектаванне і дызайн
Галоўная старонка
Праектуем інтэрфейс галоўнай старонкі. Вырашаем прэзентаваць прадукт, зрабіўшы ўпор на яго перавагах.
Пераходзім да этапа дызайну.
Каб зрабіць прэзентацыю прадукту больш цікавай, дабаўляем на галоўную старонку анімацыю.
Старонка прадукту
На старонцы прадукту размяшчаем падрабязную інфармацыю пра напітак. Тут наведвальнік можа даведацца пра склад прадукту, рэцэпт прыгатавання, тэрмін прыдатнасці. Таксама можна дэталёва разгледзець упакоўку ў фармаце 360 градусаў.
Старонка «Дзе купіць?»
Для рознічных пакупнікоў робім старонку, дзе яны могуць атрымаць інфармацыю пра месцы продажу напітку ў сваім горадзе і знайсці крамы на карце.
Старонка «Партнёрам»
На старонцы для партнёраў расказваем пра перавагі работы з прадпрыемствам і прапануем пачаць супрацоўніцтва.
Сайт адаптыўны, таму ім зручна карыстацца з мабільных прылад.
Спасылка на праект: prosport.by.
Над праектам працавалі:
Маркетолаг: Ілья Лілісон
Маркетолаг: Сяргей Гардзейка
Студыя «Іквадарт»
Кіраўнік праекта: Валерый Абухоўскі
Дызайнер: Андрэй Гаўрылаў
Франтэнд праграмісты: Арцём Пранько, Андрэй Ярмак
Бэкэнд праграміст: Аляксандр Яшкін
Вернуться к списку новостей