КЕЙС: Студыя «Іквадарт» зрабіла сайт для кампаніі «Барымак»

КЕЙС: Студыя «Іквадарт» зрабіла сайт для кампаніі «Барымак»

22.05.2018


Студыя «Іквадарт» распрацавала карпаратыўны сайт для найбуйнейшага ў Беларусі вытворцы макаронных вырабаў «Барымак».

01_iquadart_case_borimak_first-screen.jpg

 

Задачы

Кампанія «Барымак» наш даўні кліент: у 2011 годзе мы распрацавалі для прадпрыемства карпаратыўны сайт. З тых часоў тэхналогіі сайтабудавання зрабілі «віток» (а то і паўтара) – сайт маральна і тэхнічна састарэў.

Галоўная задача новага сайта – дапамагчы кампаніі прыцягваць новых партнёраў. Таму было важна распрацаваць сайт, які:

  • раскажа патэнцыяльным партнёрам пра магчымасці і перавагі кампаніі і дазволіць хутка пачаць супрацоўніцтва;

  • дазволіць карыстальнікам хутка і зручна знаходзіць важную інфармацыю, у прыватнасці лёгка арыентавацца ў прадукцыі кампаніі.

 

Галоўная старонка

На першым экране паказваем навінкі і папулярныя прадукты «Барымак». Кожную ўпакоўку размяшчаем у асобным слайдзе, а на фоне паказваем прадукцыю россыпам. З цікавасцей: да прадукцыі на фоне ўжываем эфект паралаксу.

02_iquadart_case_borimak_parallax.gif

 

Таксама на галоўнай старонцы расказваем пра найбольш важныя дасягненні і магчымасці «Барымак».

03_iquadart_case_borimak_advantages.jpg

 

Каталог прадукцыі

Карыстальнікі могуць праглядваць прадукцыю як ва ўпакоўцы, так і россыпам. Таксама дабаўляем магчымасць адфільтраваць макаронныя вырабы па даўжыне: доўгія/кароткія.


04_iquadart_case_borimak_products.gif 

На старонцы асобнага прадукту размяшчаем падрабязную інфармацыю пра гэты прадукт.
Для аптовых пакупнікоў дабаўляем інфармацыю пра групавую ўпакоўку і прапаноўваем набыць прадукцыю, звязаўшыся з кампаніяй па тэлефону ці email.

 

05_iquadart_case_borimak_product.jpg

 

Сайт адаптыўны, таму ім зручна карыстацца з мабільных прылад.

06_iquadart_case_borimak_responsive.jpg

 

Спасылка на праект: www.borimak.by

Над праектам працавалі:  

Філіял «Барымак» УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» ААТ «Мінскаблхлебапрадукт»

Начальнік камерцыйнага аддзела: Ірына Конан

Эканаміст па збыце: Ірына Нарушэвіч

Студыя «Іквадарт»

Кіраўнік праекта: Валерый Абухоўскі

Дызайнер: Андрэй Гаўрылаў

Франтэнд праграміст: Андрэй Ярмак  

Бэкэнд праграміст: Аляксандр Яшкін

 


Вернуться к списку кейсов

ОРГАНИЗОВАТЬ ТЕНДЕР Выбрать всех
Вы выбрали для тендера
Наверх